• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Агляд-конкурс дзіцячай творчасці "Прыбяседскія зорачкі" пройдзе ў Касцюковічах 1 лютага

28.01.2020
XI раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці "Прыбяседскія зорачкі" пройдзе ў Касцюковічах 1 лютага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

У конкурсе прымуць удзел выхаванцы дашкольных устаноў, навучэнцы школ горада і раёна, вучні дзіцячых школ мастацтваў, удзельнікі музычных студый, гурткоў мастацкай самадзейнасці і выхаванцы Касцюковіцкага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

Агляд-конкурс будзе праходзіць па чатырох узроставых катэгорыях ад 6 да 16 гадоў. Дзеці і падлеткі будуць спаборнічаць у вакальным і інструментальным выканальніцтве, харэаграфічным, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвах.

Журы будзе ацэньваць майстэрства выканання, змест і тэматыку выбраных твораў, сцэнічную культуру і касцюмы юных талентаў Касцюковіцкага раёна.

Пройдзе агляд-конкурс на сцэне раённага цэнтра культуры