• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Беларусь разлічвае на поўнае зняцце штучна створаных бар'ераў для сваёй прадукцыі на рынку РФ

16.10.2018

16 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на поўнае зняцце штучна створаных бар'ераў для сваёй прадукцыі на рынку РФ. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц 12 кастрычніка на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр канстатаваў, што нягледзячы на прыкладаемыя намаганні, бар'еры і абмежаванні для беларускай мясной і малочнай прадукцыі на рынак Расіі да гэтага часу ў поўным аб'ёме не зняты. "І гэтыя абмежаванні ў большасці сваёй надуманыя і штучна створаныя", - звярнуў увагу Леанід Заяц.

Кіраўніўк аграрнага ведамства нагадаў, што першы намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расіі Сяргей Цыб у сваім выступленні на форуме гаварыў аб неабходнасці стварэння ўмоў для ўмацавання здароўя нацыі. Натуральны беларускі прадукт павінен замясціць пальмавы алей і сырападобны прадукт, лічыць Леанід Заяц.

Напярэдадні ён разам з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Расіі Іванам Лебедзевым наведаў магілёўскае прадпрыемства "Бабуліна крынка" і яго сыравінную зону. Расійскі бок змог чарговы раз пераканацца ў якасці і бяспецы сыравіны і вырабленай з яе малочнай прадукцыі. Прадпрыемства мае высокія ўзнагароды расійскіх і еўрапейскіх выставак, аднак на гэты час яго прадукцыя абмежавана ў пастаўках на расійскі рынак.

"Спадзяюся, што разважнасць возьме верх і наш прадукт усё ж такі шырокім фронтам пойдзе на харчовыя паліцы Расійскай Федэрацыі", - рэзюмаваў міністр.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI