• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Электраэнергію па льготных тарыфах у I паўгоддзі аплачвалі 82,5 працэнта беларускіх сем'яў

06.08.2018

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электраэнергію па льготных тарыфах у I паўгоддзі 2018 года аплачвалі 82,5 працэнта беларускіх сем'яў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

У студзені-чэрвені 82,5 працэнта абанентаў (сем'яў), на якіх распаўсюджваецца парадак дыферэнцыраванай аплаты ў залежнасці ад аб'ёмаў спажывання электраэнергіі, не перавысілі льготныя аб'ёмы спажывання. Усю электраэнергію яны аплачвалі па субсідзіраваных дзяржавай тарыфах.

За I паўгоддзе спажыўцам адпушчана электрычнай і цеплавой энэргіі на суму Br4,4 млрд, узровень аплаты склаў 99,2 працэнта. Запазычанасць спажыўцоў за пастаўленую ім энергію па стане на 1 ліпеня (з улікам папярэдніх даўгоў) склала Br969,6 млн.

Шэраг арганізацый не забяспечылі поўную аплату адпушчанай ім энергіі. Узровень аплаты па арганізацыях Мінбудархітэктуры склаў 98,6 працэнта, Мінсельгасхарча - 87,1 працэнта, канцэрна "Беллегпрам" - 99 працэнтаў, Белкаапсаюза - 96,7 працэнта, Нацыянальнай акадэміі навук - 97 працэнтаў.

Арганізацыі камунальнай формы ўласнасці за 6 месяцаў не забяспечылі 100-працэнтны ўзровень аплаты за адпушчаную энергію па ўсіх абласцях і Мінску. Па Брэсцкай вобласці ўзровень аплаты склаў 99,7 працэнта, па Віцебскай - 95,5 працэнта, па Гомельскай - 90 працэнтаў, па Гродзенскай - 97,9 працэнта, па Мінскай - 91,6 працэнта, па Магілёўскай - 95,4 працэнта і па Мінску - 99,1 працэнта.-0-

Навіны Беларусі