• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 17 жыхарак Магілёўскай вобласці і Мінска

01.10.2019
Ордэнам маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 17 жыхарак Магілёўскай вобласці і горада Мінска. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, уключаючы адукацыю, ахову здароўя, вытворчы сектар, гандаль, а таксама хатнія гаспадыні. У іх ліку работніца сярэдняй школы нумар 2 горада Бялынічы Вольга Палуяновіч-Карнеева, галоўны спецыяліст упраўлення бухгалтарскага ўліку банкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Вольга Белая, бухгалтар ААТ "Мінскі трактарны завод" Таццяна Лукашук.-0-