• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Узровень аплаты электра- і цеплаэнергіі ў 2019 годзе склаў 98,9 працэнта

24.01.2020
Узровень аплаты электрычнай і цеплавой энэргіі ў 2019 годзе ў Беларусі склаў 98,9 працэнта, запазычанасць спажыўцоў на 1 студзеня 2020 года - Br1 млрд 161,1 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энэргетыкі.

У 2019 годзе спажыўцам у рэспубліцы адпушчана электрычнай і цеплавой энергіі на суму Br8 млрд 873,1 млн.

Шэраг арганізацый не забяспечылі поўную аплату адпушчанай ім энергіі. У прыватнасці, арганізацыі Мінпрама ўнеслі плату на 94,7 працэнта, Мінсельгасхарча - на 97,4 працэнта, канцэрна "Беллегпрам" - на 99,6 працэнта, Белкаапсаюза - на 96,6 працэнта, Нацыянальнай акадэміі навук - на 98,9 працэнта.

Арганізацыямі камунальнай формы ўласнасці за 2019 год 100-працэнтны ўзровень аплаты адпушчанай энергіі забяспечаны па Брэсцкай і Мінскай абласцях. Па Віцебскай вобласці ён склаў 93,1 працэнта, па Гомельскай - 92,2 працэнта, па Гродзенскай - 98,4 працэнта, па Магілёўскай - 95 працэнтаў, па Мінску - 99,7 працэнта.-0-