• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Сурыкаў: памяць аб перамозе ў ВАВ трэба не дзяліць, а аб'ядноўваць

08.06.2018
Краіны павінны не дзяліць паміж сабой памяць аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, а аб'ядноўваць яе. Аб гэтым заявіў сёння журналістам пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба не дзяліць, а аб'ядноўваць гэту памяць, нашу. Усё пытанне ў гэтым. І не трэба лічыць, што адны мы перамаглі: або расіяне, або беларусы, або ўкраінцы, або нехта яшчэ. Не перамаглі б, калі не было б адзінства. У акопах сядзелі ўсе разам", - звярнуў увагу Аляксандр Сурыкаў.

Дыпламат упэўнены, што краіны павінны разам святкаваць перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і ахоўваць памяць аб ёй. У якасці прыкладу ён прывёў традыцыйнае правядзенне парада ў Расіі на 9 Мая. Паводле слоў Аляксандра Сурыкава, побач з расійскімі ваеннымі ў страі могуць ісці ваеннаслужачыя іншых дзяржаў, якія прымалі ўдзел у вайне. "Я лічыў бы гэта не лішнім", - сказаў пасол.

Аляксандр Сурыкаў дадаў, што, калі ў Беларусі праводзяць парад да Дня Незалежнасці, у ім прымаюць удзел і расійскія ваеннаслужачыя. Такі вопыт ён лічыць станоўчым.