•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі абнавілі парадак афармлення і выдачы бальнічных

17.12.2018
17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак афармлення і выдачы лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 4 студзеня 2018 года нумар 1/1. Змяненні датычацца як парадку выдачы дакументаў аб часовай непрацаздольнасці грамадзян (лістка непрацаздольнасці і даведкі аб часовай непрацаздольнасці), так і парадку афармлення гэтых дакументаў з улікам практыкі прымянення.

Новаўвядзенні плануюцца з 31 студзеня 2019 года.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала, бланкі лісткоў непрацаздольнасці (даведак аб часовай непрацаздольнасці), вырабленыя да ўступлення ў сілу гэтай пастановы, з'яўляюцца дзеючымі да іх поўнага выкарыстання.-0-