• Aгрогородок ВейноAгрогородок Вейно
  • Aгорогородок РечкиAгорогородок Речки
  • Памятный знак К.СимоновуПамятный знак К.Симонову
  • Парк агрогородка  ДашковкаПарк агрогородка  Дашковка
  • Агрогородок БуйничиАгрогородок Буйничи
Главная / Новости / Новости района

Абвешчаны конкурс эскізных праектаў памятнага знака (мемарыяла) “Курапаты”

07.04.2017
Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобраза ўрочышча “Курапаты” як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака (мемарыяла) павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора – увекавечанні памяці ўсім бязвінна загінуўшым ахвярам XX стагоддзя ў гісторыі Беларусі. Памятны знак павінен быць усталяваны ва ўрочышчы “Курапаты” і лаканічна ўпісвацца ў ландшафт. Дакладнае месца размяшчэння памятнага знака можа быць прапанавана ўдзельнікамі конкурсу з улікам асаблівасцей праекта і яго архітэктурна-пластычнага рашэння, уключаючы прапановы па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятнага знака.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца па 26 красавіка 2017 г. па адрасе: г.Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 308, кантактныя тэлефоны + 375 17 203 91 31. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу 26 красавіка 2017 г. не пазней 17.00 па адрасе: г.Мінск, вул. Някрасава, 3, дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь”.

Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 1 мая 2017 г. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (рубрыка - “Конкурсы і мерапрыемствы”).

У бліжашы час будзе забяспечана адкрыццё дабарчынных рахункаў у беларускіх рублях і замежнай валюце для збору сродкаў на стварэнне памятнага знака мемарыяла “Курапаты”.