Магілёўскі раён далучыўся да рэспубліканскай акцыі "Аднавім лясы разам!". Старт акцыі быў дадзены членамі выканкама на чале са старшынёй райвыканкама Алегам Чыкіда сумесна з работнікамі ДЭУ-71 РУП "Магілёўаўтадар".
Пасадка 100 саджанцаў клёнаў прайшла ў раёне кальцавой развязкі дарогі Магілёў-Орша. Праз некалькі дзясяткаў гадоў гэтыя дрэвы стануць кляновым гаем, які ўпрыгожыць прыдарожную паласу. А гэта пэўны ўклад у будучыню раёна, задзел для наступных пакаленняў. Мы ж актыўна выкарыстоўваем лясныя рэсурсы, але трэба іх і аднаўляць.
Рэспубліканская акцыя па высадцы дрэў працягнецца па 20 красавіка. Далучыцца да яе можа любы ахвочы.