Аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку да школы ўжо атрымалі 640 шматдзетных сем'яў на 1285 дзяцей; агульная сума выплат - 166921,50 рубель. Пра гэта распавялі ва ўстанове "Магілёўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва".
У МРЦСАН адзначылі, што аднаразовая матэрыяльная дапамога прадастаўляецца незалежна ад даходу сям'і. Яе памер - 129,90 рублёў на кожнага школьніка ў сям'і. Фінансавая дапамога на падрыхтоўку да школы аказваецца таксама ў выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог у рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Такую дапамогу ўжо атрымалі 3 сям'і на 7 дзяцей на суму 1237,40 рублёў. Памер выплат Магілёўская раённая камісія вызначае ў кожным выпадку індывідуальна, зыходзячы з даходу сям'і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.
Бацькам школьнікаў можа быць аказана дапамога і па месцы працы за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый або сродкаў наймальнікаў. Па месцы працы за кошт прафсаюзных арганізацый і наймальнікаў дапамогу атрымалі 167 сем'яў 335 дзяцей на суму 36130,00 рублёў.
Усяго сем'ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана рознага віду дапамог на суму 204288,90 рублёў.
Работа па аказанні такой дапамогі працягваецца. Па пытаннях, якія ўзнікаюць у сувязі з гэтым, неабходна звяртацца ў Магілёўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: г. Магілёў, вул. Завадская, 23а, каб. 105. Тэлефон: 8(0222)74-73-11.