У аграгарадку Палыкавічы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падключэнню населенага пункта да сетак водазабеспячэння абласнога цэнтра, на якім прысутнічалі намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірына Курашова, дырэктар філіяла "Магілёўскі водаканал" УВКП ВКГ "Магілёўаблводаканал".
Правядзенню мерапрыемства папярэднічала заканчэнне работ, дзякуючы якім насельніцтва Палыкавічаў цяпер атрымлівае ваду нарматыўнай якасці.
Як паведаміў вядучы спецыяліст філіяла "Магілёўскі водаканал" УВКП ВКГ "Магілёўаблводаканал" Андрэй Каваленка, у кароткія тэрміны (практычна гэтым летам) была праведзена закальцоўка вадаправоднай сеткі аграгарадка Палыкавічы з горадам Магілёвам працягласцю 8,2 км. У выніку ўсе абаненты населенага пункта, насельніцтва якога складае каля 3 тысяч чалавек, маюць чыстую ваду нарматыўнай якасці.
Адзначым, што пры рабоце над праграмай "Чыстая вада", якая рэалізуецца ў рамках дзяржпраграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе", сёлета ўжо было ўведзена ў эксплуатацыю 13 міні-станцый абезжалезвання ў малых населеных пунктах раёна. І яшчэ трэба столькі ж увесці ў строй. Акрамя таго, работы вядуцца і ў буйнейшых вёсках. Нядаўна адбылося адкрыццё станцыі абезжалезвання ў Бракава. У хуткім часе аналагічныя аб'екты дапамогуць забяспечыць чыстай вадой жыхароў вёсак Бароўка, Галынец, Шчажэр-1, Зарэсце, Рэпішча, Гуслішча.
Крыніца: pniva