Старэйшы памочнік пракурора Магілёўскага раёна Аліна Казылёва правяла прафілактычную гутарку з малодшымі школьнікамі Усходаўскай сярэдняй школы аб бяспецы ў летні перыяд, нагадала аб пажарнай бяспецы, правілах бяспечных паводзін у побыце і на вадаёмах.
Навучэнцам старэйшых класаў расказалі аб палавой недатыкальнасці, нагадалі аб пакараннях за распаўсюджванне наркатычных сродкаў.
У рамках адкрытага дыялогу адбылося абмеркаванне відэаролікаў па прафілактыцы злачынстваў.