• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Акцыю "Школьны падарунак" правялі для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Магілёва і Магілёўскага раёна

28.08.2024

Урачыстая цырымонія ўручэння падарункаў у рамках дабрачыннай акцыі "Школьны падарунак" прайшла ў цэнтральным аддзяленні Магілёўскага філіяла РУП "Белпошта". 

Адрасатамі акцыі сталі выхаванцы дзевяці дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Магілёва і Магілёўскага раёна.

Арганізатарамі дабрачыннага марафону ўжо традыцыйна выступілі Магілёўскае абласное аддзяленне РГА "Беларускі дзіцячы фонд" і Магілёўскі філіял РУП "Белпошта".

Запрошаным дзецям было прапанавана прыняць удзел у пазнавальнай віктарыне, падпісаць і адправіць сваім сябрам і блізкім паштовыя карткі. Таксама для іх была праведзена экскурсія ў пасылачную секцыю, дзе кожны змог даведацца пра сучасныя паштовыя сэрвісы Паштамат і QR box.

Падзяку за аказаную падтрымку і арганізацыю экскурсіі выказала мацi-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу ў вёсцы Мікалаеўка-2 Інэса Куляшова:

– У нашай сям'і – 11 дзетак. Двое паступілі ў каледж сферы абслугоўвання, адзін – у машынабудаўнічы каледж. 5-гадовы Цёма ў нас дашкольнік, а вось усе астатнія – школьнікі. Да новага навучальнага года гатовы ў поўным складзе. Не раз станавіліся ўдзельнікамі дабрачынных акцый, за што вялікая падзяка.