• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Алег Чыкіда сустрэўся на полі з маладымі аграрыямі, занятымі ў пасяўной

01.04.2024

Цёплая вясна паклікала ўсіх на раннюю пасяўную - надвор'е і стан глебы дазволілі аграрыям пачаць сяўбу раней, чым звычайна. На сённяшні дзень усе сельгасарганізацыі Магілёўскага раёна пачалі работы.

На полі паблізу вёскі Бялевічы - СДП "Авангард" - у гэтыя дні тут побач з вопытнымі аграрыямі працуюць маладыя работнікі гаспадаркі: аграном Уладзіслаў Зубрыцкі і механізатар Павел Кароткін працуюць на сельгаспрадпрыемстве другі год пасля размеркавання. 

З моладдзю сельгасарганізацыі, занятай у пасяўной кампаніі, сустрэўся старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда, а таксама намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Генадзь Давыдаў.

Кіраўнік Магілёўскага раёна не толькі паразмаўляў з механізатарамі, але і падзяліў з хлебаробамі абед. У меню: боршч, бульбяное пюрэ, адбіўная, салата "Аліўе" і, вядома, узвар. Працаўнікоў, занятых у сельскагаспадарчых кампаніях, у "Авангардзе" кормяць з 30% скідкай, атрымліваецца каля 2 рублёў.

Як распавёў дырэктар гаспадаркі Аляксандр Жыбурт, сёння ў "Авангардзе" 20% калектыва - маладыя перспектыўныя спецыялісты. У гэтым годзе, паводле слоў кіраўніка сельгаспрадпрыемства, было заключана 5 мэтавых дагавораў з вышэйшымі і сярэднеспецыяльнымі навучальнымі ўстановамі.

– Мы ў сваю чаргу ўсё робім, каб моладзі было камфортна, – адзначыў Аляксандр Жыбурт. – У мінулым годзе на прадпрыемства прыйшлі 5 маладых спецыялістаў:  ветурачы, заатэхнікі, інжынер.

Дарэчы, СДП "Авангард" - адна з перадавых гаспадарак у Магілёўскім раёне. Тут укараняюць сучасныя тэхналогіі, каб атрымаць з палёў і ферм важкую аддачу. У гаспадарцы дастойны заробак, добрыя ўмовы працы, ёсць магчымасць вырашыць пытанне з жыллём.

За абедам сустрэча змяніла афіцыйны фармат - размова пайшла на тэмы, блізкія і знаёмыя кожнаму чалавеку: сям'я, побыт. Дзяліліся жыццёвым вопытам і ўспамінамі.

Пасля абедзеннага перапынку механізатары завялі маторы. У кабіне "Беларуса" пад кіраваннем вопытнага механізатара Сяргея Касянкова кіраўнік раёна ацаніў працу глебаапрацоўчага агрэгата - свежаўзараная паласа засталася за трактарам, які, зрабіўшы круг, вярнуўся на зыходную кропку.

Завяршаючы сустрэчу, старшыня Магілёўскага райвыканкама нацэліў кіраўніцтва і работнікаў сельгаспрадпрыемства на прадуктыўную працу, пажадаўшы ўсім паспяховай вясенняй пасяўной кампаніі.