Асабісты прыём грамадзян правяла сёння старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. На прыём да яе звярнуліся прадстаўнікі садоўніцкага таварыства «Хімік» Магілёўскага раёна, якому ўжо каля 40 гадоў, у яго складзе налічваецца 1200 дамоў.
Заяўнікі расказалі, што сутыкнуліся з праблемай стану пад'язной дарогі да свайго таварыства. І папрасілі аказаць садзейнічанне ў вырашэнні праблемы. Так, на адным з участкаў дарогі – ухіліць праблему з падмываннем грунта і яе разбурэннем з-за адсутнасці водаадводаў, па магчымасці разгледзець пытанне асфальтавання. А яшчэ агучылі просьбу ўстанавіць дадатковы аўтобусны прыпынак.
«На сёння тыя пытанні, з якімі актывісты раней звярталіся ў раённыя службы, да дэпутацкага корпуса - вырашаныя, адзначыла Ірына Раінчык. - Што датычыцца абсталявання дадатковага прыпыначнага пункта, то заяўнікам дадзены адказ, што гэты аб'ект ужо ўключаны ў сфарміраваны праект праграмы дарожных работ на 2023 год. Работы будуць выкананы ў спрыяльны па пагодна-кліматычных умовах перыяд.
Яшчэ адно пытанне, з якім людзі сёння прыйшлі ў абласны Савет дэпутатаў, датычыцца якасці дарогі. Таму былі запрошаны ўсе зацікаўленыя службы і на наступным тыдні запланаваны выезд спецыялістаў, каб на месцы дадаткова вывучыць, якія віды работ трэба правесці. У тым ліку, члены дадзенага садоўніцкага таварыства з'яўляюцца самастойнай юрыдычнай асобай і на сёння гатовы фінансаваць тыя віды работ, якія магчымы на тэрыторыі садоўніцкага таварыства».
Адносна асфальтавання дарогі спецыялісты растлумачылі заяўнікам, што пакуль гэты від работ не ўключаны ў план.
У цэлым жа, як рэзюмавала Ірына Раінчык, дыялог з заяўнікамі атрымаўся канструктыўным, агучаныя пытанні будуць узяты на кантроль.