•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Аўтапрабег, мітынг, пасадка дрэў. Як правядзе 17 верасня моладзь Магілёўскага раёна

16.09.2022

Патрыятычны аўтапрабег «Мы разам, мы адзіныя!», прымеркаваны да Дня народнага адзінства, аб’яднае заўтра моладзь Магілёўскага раёна. Пунктам збору калоны стане аграгарадок Буйнічы, дзе ўдзельнікі ўскладуць кветкі да мемарыяла ў гонар гераічных абаронцаў горада. Затым удзельнікі аўтапрабегу пройдуць у аграгарадок Дашкаўка, дзе высадзяць памятную алею з каштанаў.

Гэты населены пункт – вялікае гістарычнае месца. 27 чэрвеня 1944 года байцы Чырвонай арміі атрымалі задачу фарсіраваць Днепр каля Дашкаўкі і ўтрымліваць пераправу да падыходу асноўных сіл пяхоты, што ім удалося, нягледзячы на моцны нямецкі артылерыйскі і мінамётны агонь. Яны пайшлі на штурм варожай абароны, адначасова адбіваючы лютыя контратакі праціўніка.

За подзвіг, здзейснены пры вызваленні вёскі, дзевяць савецкіх воінаў былі прадстаўлены да прысваення звання Герой Савецкага Саюза: Аляксандр Вісяшчаў, Міхаіл Волкаў, Іван Жудаў, Міхаіл Дакучаеў, Аляксей Максін, Маркел Шароў, Міхаіл Усачоў, Іван Чашчарын і Шадзі Шаімаў. Апошні атрымаў у баі цяжкія раненні і памёр на наступны дзень. Быў пахаваны на месцы бою за тры кіламетры ад Дашкаўкі, а ў маі 1945 года перапахаваны ў брацкай магіле ў самой вёсцы.

– Раніца пачнецца ўрачыстым мітынгам ля мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле», дзе мы ўскладзём кветкі і ўшануем загінулых герояў хвілінай маўчання. Затым высадзім у Дашкаўцы памятную алею, якую суправадзім таблічкай з указаннем, што моладзь нашага раёна працавала тут у Дзень народнага адзінства, – удакладніў першы сакратар Магілёўскага РК ГА «БРСМ» Кірыл Адамаў. – Менавіта любоў да Радзімы, трапяткое стаўленне да нашай гісторыі, да подзвігу продкаў і добрасумленная праца аб’ядноўваюць беларусаў розных пакаленняў, што асабліва актуальна ў Год гістарычнай памяці.

СБ