• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Больш за 16 тысяч навагодніх дрэў плануюць рэалізаваць лясгасы Магілёўшчыны

24.11.2022

Лясгасы Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць для рэалізацыі на ёлачных кірмашах каля 16–17 тысяч навагодніх дрэў, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні (МДВЛГА).

– Акрамя традыцыйных елак і соснаў, пакупнікам прапануюць ужо ўпадабаныя многім навагоднія дрэвы ў кадках, а таксама навагоднія букеты і кампазіцыі, – расказаў намеснік начальніка аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі МДВЛГА Васіль Шык. Кошт галоўных навагодніх атрыбутаў у Магілёве застанецца на ўзроўні леташняга.

Так, пушыстую прыгажуню да 1 м можна будзе набыць у сярэднім па кошце каля 8 рублёў, ад 1 да 2 м – крыху вышэй за 10 рублёў, ад 2 да 3 м – каля 21 рубля. Кошт елкі або хвоі ў кадушцы – 18,5–19 рублёў. Цэны на навагоднія букеты і кампазіцыі будуць ад 5 рублёў.

Па словах Васіля Шыка, арыенціровачная дата пачатку ёлачных базараў у гэтым годзе – 23 снежня. Дакладная дата будзе вядомая ў найбліжэйшыя дні. У Магілёве ёлачныя кірмашы будуць традыцыйна арганізаваны на рынках і міні-рынках у спальных раёнах горада, каля гандлёвых цэнтраў і буйных магазінаў, ажыўленых прыпынкаў грамадскага транспарту. Поўны спіс месцаў продажу навагодніх дрэў хутка будзе прапанаваны на сайце Магілёўскага ДВЛГА.

– У перадсвяточныя дні з мэтай спынення незаконных высечак навагодніх дрэў дзяржлесаахова ўзмоцніць рэйдавую працу, а таксама выкарыстанне камер фота- і відэафіксацыі, – нагадаў Васіль Шык.

mogilevnews.by