Будучым першакласнікам Магілёўскага раёна з ліку сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, перададзены наборы канцылярскіх тавараў.
Дапамога да школы аказана ў рамках дабрачыннай акцыі "Збяром партфель разам". Ініцыятар і арганізатар штогадовага марафону - Магілёўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з раённай арганізацыяй ГА "Беларускі саюз жанчын", першаснай арганізацыяй РГА "Белая Русь".
Да акцыі традыцыйна далучылася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка.
– Акцыю "Збяром партфель разам" праводзім штогод. Яна заклікана дапамагчы сем'ям раёна сабраць дзяцей у школу, асабліва ў першы клас. Гэта датычыцца шматдзетных сем'яў, маламаёмасных, а таксама сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. У бягучым годзе адрасатамі нашай акцыі сталі сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, якія ідуць у першы клас. Дапамога аказваецца ў выглядзе канцылярскіх набораў, - удакладніла загадчык аддзялення дадатковай сацыяльнай падтрымкі Магілёўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Банах.
Арганізатары нагадваюць: акцыя працягнецца па 30 жніўня, узяць у ёй удзел можа любы ахвочы. Азнаёміцца з падрабязнасцямі - тут.