• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Чым здзіўляў Магілёўскі падворак на рэспубліканскім свяце "Купалле"

08.07.2024

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна праходзіць у юбілейны – ужо 15 – раз. На беразе ракі Дняпро традыцыйна гасцей сустракаюць шматлікія тэматычныя пляцоўкі. У іх ліку - падворак Магілёўскага раёна.

У гэтым годзе пляцоўка істотна абнавіла свой выгляд: драўляная канструкцыя - работа Магілёўскага лясгаса. Тут – на радасць гасцей фестывалю – выстава-продаж вырабаў, народныя забавы, песні ў выкананні артыстаў і важны атрыбут – купальскія вянкі. 

– На галоўным купальскім свяце краіны Магілёўскі раён прадстаўляе сваю творчасць на некалькіх пляцоўках і ў некалькіх жанрах, – тлумачыць загадчык сектара культуры Магілёўскага райвыканкама Наталля Гоманава. – У гэтым годзе ў нас прадстаўлены вырабы рамеснікаў, якія працуюць на тэрыторыі Магілёўскага раёна і ўслаўляюць наш край за яго межамі. Унікальныя работы, у тым ліку і каваныя з металу, падрыхтавалі пражываючыя сацыяльнага пансіяната "Жамчужына". Тут жа і работы наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. На адной з пляцовак мы пляцем вянкі, выкарыстоўваем пэўныя кветкі, у ліку якіх – цудадзейная купальская трава. Таксама творчыя калектывы дораць сваю творчасць гасцям фестывалю на спецыяльнай пляцоўцы, прысвечанай 100-годдзю беларускага кіно. 

"Магілеўскі район прыгожы, шчодры, багаты на таленты, у ім знойдзеш сябе і ты» – абвяшчае надпіс на купальскім вянку Магілёўскага раёна. Работа прымае ўдзел у конкурсе абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы "Купальскі вянок". Аўтар вянка – Караліна Зубкова, мастак-афарміцель раённага Цэнтра культуры. Дарэчы, яна ж з'яўляецца аўтарам конкурсных купальскіх строяў. Уборы былі створаны ў выглядзе васілька, званочка і рамонка, а таксама містычнай кветкі – папараць-кветкі. Дапаўняе агульную карціну выява знахаркі.