Выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу ў вёсцы Мікалаеўка-2 прымалі віншаванні з пачаткам навучальнага года.
З падарункамі і грашовым сертыфікатам да адзінаццаці дзяцей і маці-выхавальніка Інэсы Куляшовай прыехалі першы намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама, старшыня Магілёўскага РА Беларускай партыі «Белая Русь» Ірына Чындо, старшыня і намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Дзмітрый Зубрыновіч і Таццяна Ішчанка адпаведна, а таксама члены партыі.