Дэлегацыя Магілёўскага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Ярошчанкам адправілася на рэспубліканскі патрыятычны форум, прысвечаны Дню народнага адзінства.
Амаль 10 тысяч гледачоў збярэцца ў беларускай сталіцы ў "Мінск-арэне". Тут пройдзе маштабны і відовішчны патрыятычны форум "Калі мы адзіныя!" да Дня народнага адзінства.
У праграме падзеі запланаваны выступленні вядомых спікераў, якія будуць гаварыць аб шляху беларусаў да цэласнасці, аб сваім разуменні значнасці гэтага свята, а таксама падзеляцца сваім пунктам гледжання, чаму так важна гэту дату - 17 верасня - памятаць.
Кульмінацыяй праграмы стане канцэртная праграма.