• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дэлегаты ад Магілёўскага раёна адправіліся на сёмы Усебеларускі народны сход

24.04.2024
Прадстаўнікі Магілёўскага раёна адправіліся на сёмы Усебеларускі народны сход. У складзе дэлегацыі – старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм цэха курэй-нясушак ТАА “Птушкафабрыка “Рамановічы” Юлія Машкова, дырэктар ДУА"Межысецкая сярэдняя школа" Лілія Мельнікава, пенсіянер Аляксандр Разганаў, старшыня Палыкавіцкага сельвыканкама Таццяна Русакова, галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя Магілёўскай раённай газеты “Прыдняпроўская ніва” Алена Равяка, дырэктар УА “Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічны каледж імя К.П. Арлоўскага" Міхаіл Сасонка.

Адзначым, што 24 красавіка дэлегатам трэба будзе вырашыць арганізацыйныя пытанні: прыняць часовы рэгламент работы УНС, абраць Старшыню УНС, яго намесніка(аў), членаў Прэзідыума.

25 красавіка дэлегаты разгледзяць праекты стратэгічна важных дакументаў: Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну.