У рамках рэспубліканскай акцыі "Сад надзеі" прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама дапамагалі збіраць ураджай яблыкаў у ДУА "Княжыцкая сярэдняя школа".
Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Ігар Лашкевіч павіншаваў дзяцей з дзяржаўным святам - Днём народнага адзiнства.
Госці пасадзілі пладовыя дрэвы, якія дадуць пачатак новаму саду.