Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда ўручыў граматы, кветкі і падарункі найлепшым работнікам сацыяльнай сферы Магілёўскага раёна: прадстаўнікам устаноў адукацыі, медыцыны, культуры, спорту, а таксама спецыялістам бібліятэчнай сістэмы і сродкаў масавай інфармацыі.
Сярод узнагароджаных– супрацоўнікі рэдакцыі Магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва»
Заахвочванне найлепшых работнікаў розных сфер дзейнасці стала добрай традыцыяй у раёне. Узнагароду раней атрымалі прадстаўнікі прамысловасці, гандлю, малога бізнесу, камунальнай, дарожнай, энергетычнай і будаўнічай галін, а таксама работнікі аграпрамысловага комплексу раёна.