У аграгарадку Сухары Магілёўскага раёна адкрылася спартыўная пляцоўка ў парку імя Ю. М. Двужыльнага. Дапамогу ў стварэнні пляцоўкі аказалі Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў, раённая арганізацыя «Беларускі фонд міру», Сухараўскі сельвыканкам, ААТ «Сухары-агра», педагогі, навучэнцы і бацькі Сухараўскай школы.