У цяперашні час у студэнцкім экалагічным атрадзе "Працоўныя рэзервы" ў асноўным працуюць хлопцы з Вейнянскай сярэдняй школы.
Студаатрадаўцы занятыя на праполцы маладзенькіх ялінак у комплексе па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай паблізу вёскі Красніца-2 – Магілёўскі лясгас даў моладзі магчымасць зарабіць свае першыя грошы.