Напярэдадні навагодніх свят, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб'яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Магілёўскага раёна» ў в. Зарэсце, падарыўшы дзецям шмат падарункаў, добрага настрою, веру ў цуды і чараўніцтва.