Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбыўся 3 ліпеня на мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле". Гэта дата святая памяццю аб гераічным подзвігу абаронцаў Айчыны, якую мы захоўваем на працягу 80 гадоў, - менавіта столькі прайшло з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сцягі, кветкі, шары ўпрыгожылі святое поле, куды прыйшлі аддаць даніну памяці загінуўшым кіраўніцтва вобласці, раёна і горада, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, ветэраны і моладзь.
Дэлегацыю Магілёўскага раёна ўзначалілі старшыня райвыканкама Алег Чыкіда і старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Ерошчанка.
Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых, у іх гонар прагучаў зброевы салют.