• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Ігар Карпенка: пасадка лесу – справа дзяржаўнай і грамадскай важнасці

24.10.2022

Кіраўніцтва і работнікі апарату ЦВК Беларусі сёння прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Адновім лясы разам!».

Саджанцы елкі і бярозы на плошчы 2 га высадзілі ў Раснянскім доследна-вытворчым лясніцтве Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Калектыў Цэнтрвыбаркама прыехаў сюды, каб дапамагчы жыхарам рэгіёна ў аднаўленні лясоў, пацярпелых у гэтым годзе з-за непагадзі. У выніку майскіх ураганаў тут было знішчана больш за 1200 га лесу.

Да калектыву ЦВК таксама далучыліся студэнты і кіраўніцтва Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, кіраўніцтва Горацкага раёна, мясцовыя жыхары. Члены Цэнтрвыбаркама прыехалі разам са сваімі дзецьмі.

«Добрае надвор’е, выдатны выхадны дзень, выдатны настрой, прыгожая прырода. Чаму не правесці гэты дзень на прыродзе? Ды яшчэ з карысцю для краіны і грамадства, – адзначыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка. – Гэтыя дрэвы праз 20–30 гадоў дадуць тут вельмі добры лес. Гэта наш пэўны ўклад у будучыню краіны, зачын для нашых нашчадкаў».

Старшыня ЦВК дадаў, што ахвотна прымае ўдзел у такіх акцыях вясной і восенню. «Мы актыўна выкарыстоўваем лясныя рэсурсы, але трэба іх аднаўляць. Таму пасадка лесу – справа дзяржаўнай і грамадскай важнасці», – падкрэсліў ён.

БЕЛТА