Сямейнай справай праслаўлена вендарожская зямля, якую ў Магілёўскім раёне называюць "мядовым раем". А ўсё дзякуючы сям'і Давыдзенка, якая ўжо каля 18 гадоў займаецца пчалярствам.
- У 2007 годзе мой брат, які на той момант вучыўся ў Горацкай сельгасакадэміі, на цягніку ў раёўне прывёз адтуль рой пчол, - падзяліўся цікавай гісторыяй з жыцця Сяргей Давыдзенка. - Той самы момант і стаў пачаткам нашага пчалярства. Гэтай справай зацікавілася ўся сям'я - бацькі і мы з братам. За амаль два дзясятка гадоў у пчаліных хатках Давыдзенкі вадзіліся пчалярскія працаўніцы розных парод, пакуль пчаляры не дашлі да той самай, з якой ім камфортна і бяспечна працаваць.
Сёння з трох кропак, размешчаных у Вендарожскім сельсавеце, у сезон пчаляры выкочваюць каля 6 тон мёда.
- Мы рэгулярна ўдзельнічаем у разнастайных выставах, кірмашах, фестах, святах, якія праводзяцца як у раёне, так і ў вобласці, - распавяла Тамара Давыдзенка. - Рэалізуем мёд як у чыстым выглядзе, так і з дабаўкамі, пчаліны пылок, пяргу, праполіс…
Вось такімі працавітымі і ініцыятыўнымі людзьмі багатая наша Прыдняпроўская зямля. Менавіта яны дораць нашым вёскам і сёлам новае жыццё, даюць кропкі росту маланаселеным пунктам Магілёўскага раёна. Дзякуючы іх поспеху тыя, хто яшчэ толькі думае пачаць сваю справу ў сельскай мясцовасці, бачаць наглядны прыклад: ва ўмелых і старанных руках гаспадара любая справа спорыцца.