• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Каля 2,5 тысяч маладых дрэў высадзілі паблізу аграгарадка Межысеткі. Працоўная акцыя прайшла з удзелам кіраўніцтва раёна і маладых спецыялістаў

15.04.2024

Кіраўніцтва Магілёўскага раёна сумесна з маладымі спецыялістамі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Аднавім лясы разам". Старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда адзначыў, што Магілёўскі раён з году ў год традыцыйна падтрымлівае дадзеную акцыю, прыносячы тым самым карысць нашай прыродзе. Узброіўшыся неабходным інвентаром, саджанцамі елак і соснаў, а таксама добрым настроем, удзельнікі акцыі высадзілі каля 2,5 тысяч маладых дрэў на тэрыторыі Чамяранскага лясніцтва паблізу аграгарадка Межысеткі.

Прыцягненне моладзі да падобных мерапрыемстваў - залог будучыні нашай краіны, бо высадка дрэў - гэта высакародная справа, якая дае магчымасць не на словах, а на справе праявіць любоў да сваёй Радзімы, да навакольнага асяроддзя і пакінуць свой след на зямлі.

У завяршэнне сумеснай працоўнай акцыі ў маладых спецыялістаў была магчымасць у нефармальнай абстаноўцы пагутарыць з кіраўніком раёна, прадстаўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама і дэпутацкага корпуса.

Сядзячы ля вогнішча, за кубкам гарачай гарбаты юнакі і дзяўчаты падзяліліся сваімі ўражаннямі ад першага месца працы, задалі кіраўніцтву пытанні, якія іх цікавяць.

Падзякаваўшы маладым спецыялістам за плённую працу, Алег Чыкіда выказаў надзею на іх далейшае замацаванне ў раёне, пажадаўшы прафесійных поспехаў, здароўя, шчасця і мірнага неба.