• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўнік Магілёўскага раёна Алег Чыкіда сустрэўся з адпачываючымi ў "Каласку" дзецьмі з Белгародскай вобласці

16.08.2024

У фармаце дыялогу прайшла сустрэча ў раённым аздараўленчым лагеры "Каласок" старшыні Магілёўскага райвыканкама Алега Чыкіды з хлапчукамі і дзяўчынкамі з Губкінскага раёна Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі, якія знаходзяцца на адпачынку.

Ці смачна кормяць, ці цікава тут, ці ёсць магчымасць звязацца з бацькамі, - кіраўніка Магілёўскага раёна цікавіла ўсё: ад харчавання да арганізацыі вольнага часу дзяцей. І захопленыя водгукі, усмешкі і бляск у вачах рабят гэта пацвярджалі.

– Мы знайшлі тут сяброў, вельмі спадабалася прырода, хацелі б яшчэ ўбачыць горад Магілёў і заасад у Буйнічах, – казалі юныя расіяне, якія ўпершыню прыехалі ў Беларусь.

І гэтую магчымасць ім абавязкова дадуць: ужо запланаваны шэраг экскурсій па Магілёўскім раёне і горадзе Магілёву. 

У сустрэчы прымалі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Алекса, які зрабіў для рабят невялікі экскурс пра найболей значныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся на магілёўскай зямлі, і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Наталля Колас, якая падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі ў г. Губкін Белгародскай вобласці і прапанавала атрымаць незабыўныя ўражанні ад наведвання славутых месцаў прымаючага боку. 

- Дзякуй за гасцінны прыём, дзеці ў захапленні, адпачынак насычаны каласальна, няма ніякіх праблем у зносінах, – Аксана Якаўлева, настаўнік біялогіі і хіміі сярэдняй школы №2 г. Губкін Белгародскай вобласці, якая суправаджае дзяцей у паездцы ў Беларусь, адзначыла, што ёй выпала ўнікальная магчымасць самой пабываць у нашай краіне і прывезці сюды на адпачынак дзяцей.

На памяць аб сустрэчы дзецям застануцца цёплыя ўспаміны, салодкія падарункі і фатаграфіі.