На пасяджэнні Магілёўскага райвыканкама кіраўнік раёна Алег Чыкіда прадставіў новага начальніка ўпраўлення землеўпарадкавання райвыканкама - Віктара Сцепаненку. Раней Віктар Аляксандравіч з'яўляўся старшынёй Пашкаўскага сельвыканкама.
Да Дня работнікаў сацыяльнай абароны старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда ўзнагародзіў Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама галоўнага бухгалтара ўстановы «Магілёўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Святлану Карытка. Падзякай старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама адзначаны галоўны спецыяліст аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Віхарава і загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ўстановы «Магілёўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Таццяна Сталярова.