Пытанні падрыхтоўкі стабілізацыйных фондаў плодаагародніннай прадукцыі да надыходзячага міжсезоннага перыяду, забеспячэнне ўнутранага рынку айчыннай гароднінай і пладамі, а таксама супрацоўніцтва паміж гандлёвымі сеткамі і сельгасвытворцамі Магілёўшчыны абмеркавалі падчас працоўнай сустрэчы з гандлёвымі сеткамі і вытворцамі плодаагародніннай прадукцыі, якое адбылося на базе ААТ "Фірма "Кадзіна".
У абмеркаванні гэтых важных пытанняў, якія тычацца харчовай бяспекі краіны, прынялі ўдзел кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Раман Ражкоў і старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыг.
Пачалася рабочая нарада з наведвання цэнтральнага сховішча для агародніны ААТ "Фірма "Кадзіна", якая ўдзельнічае ў закладцы стабфонду рэгіёну. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства Ігар Цімошчанка расказаў удзельнікам рабочай сустрэчы аб падрыхтоўцы сховішча для агародніны да маючага адбыцца міжсезоннага перыяду, азнаёміў з месцамі і тэхналогіяй захоўвання, а таксама перадпродажнай падрыхтоўкай агародніннай прадукцыі.
Як было адзначана, не так даўно агароднінасховішча гаспадаркі было рэканструявана, у сувязі з чым узраслі магчымасці па аб'ёме захоўвання агародніны: зараз кадзінскае сховішча для агародніны ўмяшчае 1700 тон прадукцыі, а гэта на 700 тон больш, чым было да рэканструкцыі. Сёння там ёсць усе неабходныя ўмовы для захоўвання бульбы, цыбулі, буракоў, капусты і морквы. Выкананы і тэмпературны рэжым, што павялічвае лежкасць гародніны і захоўвае іх якасць да адпраўкі на прылаўкі гандлёвых кропак. Дарэчы, падчас наведвання аб'екта ўдзельнікі сустрэчы азнаёміліся з працэсам прыёмкі і сартавання бульбы на працяглае захоўванне.
Таксама падчас практычнай часткі нарады аб сваёй фермерскай справе распавялі прадстаўнікі ФК "Зайцава Васіля Міхайлавіча", прадставіўшы ўвазе ўдзельнікаў сустрэчы выставу вырошчваемай прадукцыі.
Падчас пленарнага пасяджэння ўдзельнікі рабочай сустрэчы падвялі вынікі закладкі стабфондаў 2023/2024 года, абмеркавалі задачы і праводзімую работу па іх фарміраванні на маючы адбыцца міжсезонны перыяд, а таксама абмеркавалі пытанне супрацоўніцтва вытворцаў сельгаспрадукцыі Магілёўскай вобласці і гандлёвых сетак у міжсезонны перыяд 2024/2025 года.
- Імкнёмся забяспечыць унутраны рынак у міжсезонны перыяд менавіта айчыннай прадукцыяй, таму, неабходна загадзя спланаваць пастаўкі ў гандлёвыя арганізацыі, абмеркаваць цэны, заключыць дагаворы, абмеркаваць умовы работы, - адзначыў кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў, падкрэсліўшы, што ў цэлым сітуацыя ў краіне станоўчая, прадукцыі хапае.
Важнай часткай нарады стала дыялогавая пляцоўка прадстаўнікоў гандлёвых сетак і сельгасвытворцаў Магілёўшчыны, падчас якой была магчымасць у форме адкрытага дыялогу абмеркаваць пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, агаварыць усе неабходныя ўмовы і заключыць дагаворы на пастаўку прадукцыі, каб у маючае адбыцца міжсезонне забяспечыць пакупнікам бесперабойную пастаўку гародніны айчыннай вытворчасці.