•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Лепшага зваршчыка выбралі ў Магілёўскім раёне: конкурс прафмайстэрства прайшоў ужо пяты раз

01.07.2024

У аграгарадку Межысеткі прайшоў пяты раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод газаэлектразваршчыкаў. За званне лепшага змагаліся пятнаццаць работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Магілёўскага раёна. 

- Колькасць удзельнікаў конкурсу з кожным годам павялічваецца, павышаецца і ўзровень майстэрства канкурсантаў. Прадстаўленыя работы адрозніваюцца крэатывам, якасным мастацкім каваннем. Вызначыць пераможцу, вядома ж, было няпроста, - адзначыў старшыня Магілёўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Лісоўскі. 

Па выніках конкурсу перамогу атрымаў Іван Іваноў з ЗАТ "Сервалюкс Агра". На другім месцы - Аляксей Мараў з ТДА "Славіт Плюс", на трэцім месцы - Сяргей Грыбанаў з ААТ "Агракамбінат "Усход". Усе ўдзельнікі канкура былі адзначаны падзячнымі лістамі.

Адзначым, што ў гэтым годзе спаборніцтва, якое праводзіцца з мэтай папулярызацыі прафесіі зваршчыка, адбылося пад знакам 100-годдзя ўтварэння Магілёўскага раёна. Традыцыйна, работы, прадстаўленыя на конкурс, будуць перададзены ў Дашкаўскі сельвыканкам і ў далейшым упрыгожаць бліжэйшыя населеныя пункты.