•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Лёс яму адмераў толькі 60. Мемарыяльную дошку былому кіраўніку адкрылі ў СДП "Авангард"

02.05.2024
На адміністрацыйным будынку СДП "Авангард" адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар былога кіраўніка сельгаспрадпрыемства Леаніда Іванавіча Капцова.

Лёс адмераў яму толькі 60. 60 гадоў, з якіх амаль 32 гады Леанід Капцоў узначальваў СДП "Авангард" - адно з вядучых сельгаспрадпрыемстваў Магілёўскага раёна.

Усё свядомае жыццё ўраджэнец вёскі Навасёлкі-2 прысвяціў аграпрамысловаму комплексу Магілёўшчыны. І заставаўся верны свайму выбару і сваёй справе жыцця да самага апошняга дня.

Яшчэ 16 жніўня 2021 года праслаўлены працаўнік, нягледзячы на цяжкую хваробу, браў удзел ва ўшаноўванні хлебаробаў, дзе за высокія дасягненні ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур кіраўніку СДП "Авангард" РУП "Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі" быў уручаны сертыфікат на трактар BELARUS-3522. А праз пяць дзён, 21 жніўня, Леаніда Іванавіча не стала…

Амаль два гады прайшло з таго моманту. Але людзі па-ранейшаму памятаюць пра сапраўднага прафесіянала і цудоўнага чалавека. Пацвярджэнне таму - мерапрыемства, якое прайшло.

На адкрыццё мемарыяльнай дошкі прыехалі родныя і сябры, калегі і падначаленыя. І, нягледзячы на афіцыйнасць нагоды, яно праходзіла ў сапраўды цёплай атмасферы.

Шчырыя словы тых, хто прапрацаваў бок аб бок з Леанідам Іванавічам, тых, хто працягвае яго справу сёння, краналі да слёз і яго блізкіх, і ўсіх, хто ведаў Леаніда Капцова. І, напэўна, вельмі сімвалічна, што адкрыццё мемарыяльнай дошкі стала магчымым дзякуючы ўзаемадзеянню Магілёўскай раённай ветэранскай арганізацыі і цяперашняга кіраўніцтва СДП "Авангард". Гэта гарантыя таго, што, рухаючыся наперад, прадпрыемства застанецца верным курсу на мадэрнізацыю, навядзенню парадку на зямлі, тэхнічнаму пераўзбраенню, павышэнню прадуктыўнасці жывёлагадоўлі і культуры земляробства - тое, што заўсёды было прыярытэтным у працы Леаніда Капцова.