•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Магілёўскі і Шклоўскі раёны першымі ў рэгіёне пераадолелі па намалотах мяжу ў 100 тыс. тон

22.08.2022

Магілёўскі і Шклоўскі раёны першымі ў рэгіёне пераадолелі па намалотах мяжу ў 100 тыс. т. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.

На раніцу 22 жніўня ў Магілёўскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны на тэрыторыі 266,8 тыс. га, што складае 80,5% ад плана. Ужо намалочана 836,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 31,4 ц/га. У лідарах па намалотах – Магілёўскі і Шклоўскі раёны, якія пераадолелі статысячную мяжу. На падыходзе – Горацкі раён, дзе ўбрана ўжо 77% тэрыторый.

Паралельна з уборачнай вядуцца іншыя сезонныя сельскагаспадарчыя работы. Так, у рэгіёне пасеяна 38 тыс. га (амаль 60%) азімага рапсу, пад азімую сяўбу, уключаючы рапс, узарана 102 тыс. га, або 35% ад плана. Па кармах нарыхтавана 518,1 тыс. т кармавых адзінак, або 13,71 ц на адну ўмоўную галаву – на ўзроўні мінулага года. Салома ўбрана з 62% плошчаў.

Дзяржзаказ па збожжы выкананы ў рэгіёне на 91% да плана, у тым ліку па рапсе – 62%, піваварным ячмені – 40%. Масавую ўборачную аграрыі Магілёўскай вобласці плануюць завяршыць да 25 жніўня.

БЕЛТА