• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

"Маладосць. Энергія. Здароўе": спартыўнае свята для працоўнай моладзі правялі ў Магілёўскім раёне

08.04.2024

"Будзь актыўным – жыві пазітыўна" – пад такім лозунгам на базе ДУА "Узыходаўская сярэдняя школа" прайшло раённае маладзёжнае спартыўнае свята "Маладосць. Энергія. Здароўе", прысвечаны Сусветнаму дню здароўя.

 Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі, сектар спорту і турызму Магілёўскага райвыканкама, райкам ГА "БРСМ", раённы фізкультурна-спартыўны клуб.

Удзел у спартыўным свяце прынялі каманды Буйніцкага, Вейнянскага, Дашкоўскага і Кадзінскага сельсаветаў, сфарміраваныя з прадстаўнікоў працуючай моладзі працоўных калектываў прадпрыемстваў Магілёўскага раёна.

Маладыя людзі (а гэта былі педагогі, бібліятэкары, медыкі, работнікі са сферы АПК і многіх іншых галін) спаборнічалі ў хуткасці і спрыце, уменні прымаць правільныя рашэнні і адчуваць локаць таварыша. Юнакі і дзяўчаты з энтузіязмам змагаліся за перамогу ў кожным з дзесяці конкурсаў, актыўна хварэлі за сваіх, падтрымлівалі ўдзельнікаў з іншых каманд, апладзіравалі выступленням творчых калектываў.

Вынікі спартыўнага спаборніцтва падвяла судзейская калегія, у склад якой уваходзілі загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Святлана Кірэева, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Макарэвіч, першы сакратар райкама ГА "БРСМ" Яніна Аўрамёнак, інструктар-метадыст раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Людміла Мельнікава. Яны апынуліся такія:

Першае месца заняла каманда Буйніцкага сельсавета, другое - каманда Вейнянскага, трэцяе - у юнакоў і дзяўчат, якія прадстаўлялі Дашкоўскі сельсавет. А каманда Кадзінскага сельсавета першынствавала ў намінацыі "За волю да перамогі". 

Кацярына Лукашэвіч, настаўнік біялогіі з Межысецкай сярэдняй школы:

- Сённяшняе свята супала з маім днём нараджэння. І гэта выдатны падарунак. Цікава, актыўна, выдатны настрой, добрая кампанія - гэта далёка не ўсе эпітэты, якія можна падабраць да маладзёжнага спартыўнага свята. Мы выдатна правялі час - размяліся, ад душы пахварэлі за перамогу, бліжэй пазнаёміліся адзiн з адным. Усё гэта зараджае, надае сілы. Таму і ў будучыні планую ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах.