Малады кіроўца ЗАТ "Агракамбінат "Зара" Аляксандр Андрэйчыкаў перасягнуў трохтысячную мяжу па перавозцы збожжа ад камбайна.
З перамогай перадавіка павіншавалі першы сакратар райкама ГА "БРСМ" Вікторыя Яфрэменка, а таксама намеснік генеральнага дырэктара сельгаспрадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Святлана Клыгунова.
Лідэру жніва ўручылі падзякі, грашовыя прэміі і памятныя сувеніры.