Буйніцкае поле - святое месца, прыклад сапраўднага патрыятызму! Гэты мемарыяльны комплекс узведзены ў памяць аб гераічнай абароне Магілёва ў ліпені 1941-га года. Сёння вельмі важна нагадваць: якім коштам дасталася нам мірнае неба. Як напамін і даніна памяці - Музей Славы Магілёўшчыны, што будуюць у Буйнічах. Нагадаем, ідзе збор сродкаў на дапамогу будаўніцтву.