У нарадзе прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага райсавета дэпутатаў Сяргей Ярошчанка, члены прэзідыума райсавета дэпутатаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў.
Удзельнікі выязнога семінара-нарады ў аграгарадку Сухары азнаёміліся з арганізацыяй гандлёвага абслугоўвання індывідуальнага прадпрымальніка Святланы Кавальковай, медыцынскага абслугоўвання - Сухараўскай участковай бальніцы, а таксама пабывалі ў храме Успення Прасвятой Багародзіцы.
У вёсцы Харошкі ўдзельнікі нарады ўсклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні вёсак. Старшыня савета пажылых грамадзян пры Сухараўскім сельвыканкаме Мікалай Валюжэніч расказаў пра гэты гістарычны факт, згадаўшы, што ў гэтай брацкай магіле пахаваны Герой Савецкага Саюза Юрый Двужыльны, імем якога названы сярэдняя школа і вуліца ў аг. Сухары.
Пасля азнаямлення з дзейнасцю дзіцячага сацыяльнага прытулку ў в. Зарэсце тут жа прайшло падвядзенне вынікаў нарады. З інфармацыяй аб рабоце Сухараўскага сельсавета па вырашэнню пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва выступіў старшыня Сухараўскага сельвыканкама Аляксандр Зінькевіч.
- У вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва немалаважную ролю адыгрываюць органы мясцовага самакіравання, у прыватнасці, старасты населеных пунктаў, - адзначыў старшыня райсавета. - Праводзячы сустрэчы з насельніцтвам, можна даведацца аб тым, што хвалюе вяскоўцаў, знайсці шляхі вырашэння іх праблем.