• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Новае прадпрыемства будуюць у Магілёўскім раёне: у планах - выпуск уцяпляльніка на аснове мінералаў

13.06.2024

Адзін з флагманаў прадпрымальніцтва Магілёўскага раёна - ПВУП "Газасілікат Магілёў" - будуе прадпрыемства, якое будзе выпускаць унікальную прадукцыю. Пра гэта распавёў дырэктар прадпрыемства Ілля Кацельнікаў.

Цяпер у нас пачынаецца будаўніцтва новага аб'екта – прыватнага прадпрыемства "Базальтум", на якім, паводле бізнэс-плану, будуць працаваць каля 90 чалавек. А вырабляць яно будзе ўцяпляльнік на аснове мінералаў (канкрэтна - на аснове базальту). Гэта будзе экалагічна чысты матэрыял, які праходзіць і па пажарных, і па санітарных нормах, - падкрэсліў Ілля Кацельнікаў.

Па словах кіраўніка прадпрыемства, будаўнічыя арганізацыі маюць патрэбу ў мінеральных уцяпляльніках.

– У Беларусі ёсць вытворцы падобнай прадукцыі, але яны не закрываюць цалкам запыты будаўнікоў, таму каля 60 працэнтаў такіх уцяпляльнікаў закупляецца за мяжой. Гэта значыць, рынак на сённяшні дзень вольны, і мы плануем заняць гэтую нішу, прапанаваўшы айчынным спажыўцам канкурэнтаздольную прадукцыю. Дарэчы, частка выпушчанага аб'ёму будзе рэалізоўвацца і на экспарт.

ПВУП "Газасілікат Магілёў" у жніўні гэтага года споўніцца 16 гадоў. За гэтыя гады прадпрыемства стала добра вядома сярод будаўнічых і гандлёвых арганізацый не толькі Магілёўшчыны, але і далёка за межамі рэгіёна. Займаючыся вытворчасцю газасілікатных блокаў з ячэістага бетону з вытворчай магутнасцю 1200 кубічных метраў у суткі (для параўнання - гэта цэлы пад'езд дзевяціпавярховага дома!), прадпрыемства забяспечвае пакупнікоў якаснай, экалагічна чыстай прадукцыяй па даступнай цане. Дарэчы, пясок для вытворчасці здабываецца з уласнага пяшчанага кар'ера, а ўваходны кантроль сыравіны і выпрабаванні гатовай прадукцыі праходзяць ва ўласнай акрэдытаванай лабараторыі.