•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Памятную дошку ў гонар землякоў, былых дырэктараў школы адкрылі ў Васходзе

18.09.2024

Памятную дошку ў гонар былых дырэктараў Вільчыцкай пачатковай школы, правапрымальніцай якой з'яўляецца Васходаўская сярэдняя школа, адкрылі ва ўстанове адукацыі аграгарадка Васход.

Ушанаваны імёны Мікалая Дзмітрыевіча Калушкіна і Рыгора Філіпавіча Пагуляева.

На ўрачыстым адкрыцці памятнай дошкі прысутнічалі дочкі Рыгора Філіпавіча Тамара Авіло і Таццяна Васілеўская, а таксама праўнук Мікалая Дзмітрыевіча, навучэнец Васходаўскай сярэдняй школы Станіслаў Марозаў.

М.Д. Калушкін і Р.Ф. Пагуляеў - ураджэнцы вёскі Вільчыцы, якія ў пасляваенны час прысвяцілі сябе педагагічнай дзейнасці і ўнеслі немалы ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. 

Даведачна: 

Мікалай Дзмітрыевіч Калушкін (1922-1997), ураджэнец вёскі Вільчыцы. Кіраваў Вільчыцкай пачатковай школай з 1949 па 1970 гады. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў у складзе 37-ага запаснога стралковага палка 3-яй запасной стралковай брыгады, 13-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Рыгор Філіпавіч Пагуляеў (1924-2001) ураджэнец вёскі Вільчыцы. Кіраваў Вільчыцкай пачатковай школай з 1970 па 1983 гады. Вязень нацысцкіх канцлагераў Майданэк (Польшча) і Дахау (Германія). Узнагароджаны медалямі "Ветэран працы", "50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне", "Вязень канцлагера".