•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Памятныя знакі ўсталявалі ў кожным сельсавеце Магілёўскага раёна: яны прысвечаны юбілейнай даце

18.07.2024

Памятныя знакі ў гонар 100-годдзя з дня ўтварэння Магілёўскага раёна адкрыты 17 чэрвеня на тэрыторыі аграгарадкоў і вёсак усіх пятнаццаці сельсаветаў.

Ідэя ўвекавечыць знамянальную юбілейную дату належыць Магілёўскаму райвыканкаму, падхапілі яе ў кожным сельсавеце.

Падбор камянёў, выбар месца і вызначэнне агульнай канцэпцыі памятнага знака - работа праведзена немалая, удзел у ёй прынялі мясцовыя ўлады, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, дапамогу аказалі і кіраўнікі прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна.

Як вынік – чарада ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных адкрыццю памятных знакаў, з удзелам гасцей і мясцовых жыхароў.

Адзначым, што ў кожным сельсавеце ўстаноўленыя памятныя знакі ўнікальныя, прадстаўлены яны ў выглядзе масіўных гранітных камянёў.