• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Парк і памятны знак у гонар 77-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй адкрылі ў аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна

05.07.2022

У цырымоніі адкрыцця, мітынгу прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка, дырэктар ААТ «Фірма “Кадзіна”» Аляксей Крывулькін, старшыня Кадзінскага сельвыканкама Ганна Новікава, настаяцель храма Св. Панцеліемона айцец Дзмітрый, а таксама спецыялісты фірмы і жыхары аграгарадка.


– Мы заўсёды будзем памятаць і шанаваць несмяротны подзвіг нашых салдатаў, ніколі не забудзем трагедыю і жахі, якія давялося перажыць беларусам у перыяд нямецкай акупацыі – адзначыла Наталля Тарасенка. – Вялікая перамога аб’ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне. Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа –гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучыняй.