• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Пасткі для жукоў, ачышчальнік паветра і разумная панэль: у Магілёве стартаваў абласны этап «100 ідэй для Беларусі»

25.01.2023

У Магілёве стартаваў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Свае аўтарскія працы прэзентавалі навучэнцы з усіх куткоў рэгіёна.

Маладзёжныя інавацыі прэзентаваны на базе Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Як расказаў першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Саксонаў, усяго тут прадстаўлена 36 праектаў. «Такі конкурс праходзіць у нас ужо дванаццаты раз. І жадаецца адзначыць, што кожны год колькасць удзельнікаў расце. Праект дае рабятам шырокія магчымасці: не толькі прадставіць свае распрацоўкі, але і зарэкамендаваць сябе, знайсці новых сяброў і ідэі для далейшай працы. Акрамя гэтага, тут можна знайсці і інвестара, які дапаможа ў рэалізацыі ідэі, - расказаў ён. - Сёння ў нас тут прадстаўлена шмат праектаў сацыяльнай накіраванасці. Рабяты жадаюць захаваць нашу гісторыю і культуру. Ёсць праекты, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне моладзі, на дапамогу ў рэабілітацыі дзяцей з цяжкімі формамі захворванняў. Ёсць экалагічныя ініцыятывы».

Сярод ідэй - разумная сонечная панэль, якую прадставілі на конкурс Аляксандра Шамбалава, Алена Зэйдзіна, Іван Папоў і Раман Карнееў з Магілёўскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа. «Наша сонечная панэль з'яўляецца паваротнай, але ў адрозненне ад іншых такіх панэляў круціцца праграмна - у залежнасці ад таго, дзе знаходзіцца сонца, - распавяла Аляксандра Шамбалава. - Такая панэль больш энергаэфектыўная і дазваляе зэканоміць бюджэтныя сродкі».

На стварэнне панэлі ў хлопцаў спатрэбілася каля двух месяцаў. Самым складаным этапам стала напісанне спецыяльнай праграмы для кіравання прыладай праз смартфон. «Дадатак для тэлефона адлюстроўвае кут павароту панэлі адносна яе першапачатковай кропкі», – распавёў Іван Папоў.

Яшчэ адной цікавай распрацоўкай стала ўстаноўка па ачыстцы і абеззаражанні паветра. Яе распрацаваў Мікіта Калістратаў з Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа. Аўтар распавёў пра ўладкаванне сваёй распрацоўкі. «Пры дапамозе вентылятара паветра залазіць з вуліцы, праходзіць праз вугальныя фільтры. Пасля гэтага ёно ідзе праз бактэрыцыдную лямпу. Далей паветра насычаецца азонам. Гэты элемент паляпшае самаадчуванне чалавека, нармалізуе ціск, паляпшае кровазварот. Дадзенай устаноўкай можна кіраваць з тэлефона, - расказаў ён. - Ідэя распрацаваць такую ўстаноўку прыйшла нездарма. Мы праманіторылі стан паветра ва ўсіх абласцях нашай краіны і ўстанавілі, што праблема з чысцінёй паветра рэальна існуе. Зыходзячы з гэтага мы і прыйшлі да такой распрацоўкі. Дадаткам да яе сталі рэкамендацыі для прамысловых прадпрыемстваў, ужываючы якія можна зрабіць паветра чысцей».

Адна з юных удзельніц конкурсу - 15-гадовая гімназістка з Глуска Марына Сачанка - прапанавала на абласны этап конкурсу распрацоўку, якая дапаможа выратаваць лясы ад караеда-тыпографа. Перш чым пачаць распрацоўку саміх пастак для гэтага шкодніка, дзяўчынка разам з настаўніцай біялогіі некалькі гадоў вывучалі гэтую праблему.

«Караед-тыпограф - небяспечны шкоднік. У Беларусі з-за яго пацярпела ўжо больш за 30% лесу, а ў Канадзе - больш за 85%. Такія іглічныя дрэвы далей нельга выкарыстоўваць. Мяне заўсёды хвалявала праблема нашай экалогіі і захаванні лясоў, таму і распрацоўка такая. Мы прыдумалі пасткі для караеда, якія зроблены з другасных матэрыялаў і эфірных алеяў. Жук адчувае прывабны для яго пах і трапляе ў пастку, з якой ужо не можа выбрацца, - расказвае дзяўчынка. - Эфірныя маслы робім самі на аснове льнянога алею. У цэлым атрымліваецца дастаткова танны спосаб барацьбы са шкоднікам. Радыус дзеяння адной такой пасткі - каля 3 км. Мы ўжо апрабавалі гэтую распрацоўку. Так, летась мы змаглі выратаваць каля 40 дрэў».

БЕЛТА