Сёння, 5 жніўня, рэкордны рубеж у 5 тысяч тон збожжа перасягнуў Сяргей Май - камбайнер ЗАТ "Сервалюкс Агра"!
Павіншаваць рэкардсмена вобласці, а таксама камбайнера Рыгора Бакача - з намалотам 4 тысячы тон збожжа і вадзіцеляў Сяргея Пухоўскага, Яўгена Новікава, якія перавезлі па 3 тысячы тон збожжа, прыехалі старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда, старшыня Магілёўскага райсавета дэпутатаў Сяргей Ерошчанка, першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алег Пішчанка, намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага райвыканкама Генадзь Давыдаў, старшыня Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Пятровіч, дырэктар ЗАТ "Сервалюкс Агра" Васіль Мазурык, старшыня Магілёўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянцін Салавей і прадстаўнікі райсельгасхарчу.
– Праца аграрыя – асаблівая, не з лёгкіх. Яна не ведае выхадных і свят, а патрабуе штодзённай карпатлівай работы, - падкрэсліў Сяргей Савіцкі. – Дзякуй за нястомную працу на карысць Магілёўшчыны, на карысць роднай краіны!
Лідэрам уборачнай уручылі падзякі і грашовыя прэміі, падзякаваўшы за высокія працоўныя дасягненні.
Крыніца: pniva