Зноў значнае дасягненне: 3 тысячы тон збожжа 20 ліпеня першым у краіне намалаціў камбайнер ЗАТ "Сервалюкс Агра" Сяргей Май.
Павіншаваць яго і вадзіцеля Сяргея Пухоўскага, які перавёз больш за дзве тысячы тон збожжа, на поле паблізу вёскі Паплаўшчына прыехалі Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Круты, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка, першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі, старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда, кіраўнік гаспадаркі Васіль Мазурык і прафсаюзныя лідары.
На сёння ў ЗАТ "Сервалюкс Агра" ўбрана ўжо 10 тыс. тон збожжавых, што складае 53% ад усяго аб'ёму. Сярэдняя ўраджайнасць палёў прадпрыемства - 48 ц/га.