Урачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на Дошку гонару вобласці прайшла ў Магілёве ў Свята працы.
На абноўленай Дошцы гонару - арганізацыі вобласці, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у сферы сваёй дзейнасці. У іх ліку - прадстаўнікі прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, ЖКГ, будаўніцтва, сацыяльнай сферы, транспарту і гандлю. На Дошку гонару таксама занесены пераможцы штогадовага абласнога конкурсу "Чалавек года Магілёўшчыны", суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва рэгіёну, якія сталі лаўрэатамі нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года".
На Дошку гонару занесены прадстаўнікі Магілёўскага раёна – ПВДУП "Гермес-Траст" (дырэктар Андрэй Круталевіч) і ТАА "Протас Аўта" (дырэктар Мікалай Рудзько).
Таксама адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь". У ліку тых, хто атрымаў узнагароду, – ЗАТ "Агракамбінат "Зара№ (генеральны дырэктар Кацярына Зароўская).