• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Прадпрымальнік з Магілёўскага раёна стала жанчынай года ў намінацыі «Гаспадыня сяла»

18.03.2024

У Мінску падвялі вынікі XVI Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года - 2023». Пераможцаў з усіх абласцей з дасягненнямі ў самых розных сферах павіншавала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава.

У намінацыі «Гаспадыня сяла» адной з пераможцаў стала прадпрымальніца з Магілёўскага раёна - кіраўнік СФГ і аграсядзібы «Шэрая шыйка» - Святлана Маханькова.

Гаспадыня аграсядзібы з аграгарадка Палыкавічы ўжо больш за дзесяць гадоў знаёміць гасцей свайго маляўнічага маёнтка з багатай народнай культурай і традыцыямі продкаў. Святлана Маханькова стараецца рабіць усё, каб яе аграсядзіба, выклікаючы самыя яркія эмоцыі, запаміналася наведвальнікам і ім хацелася вяртацца сюды зноў і зноў.

- Для мяне перамога - велізарны стымул рухацца далей, развівацца. Мы ўвесь час імкнемся стварыць больш камфортныя ўмовы для адпачынку, планаў у нас шмат, – падзялілася ўражаннямі Святлана Маханькова. – Наша аграсядзіба ўваходзіць у турыстычны кластар «Край жыватворных крыніц», мы частуем гасцей жывой вадой са знакамітай Палыкавіцкай крыніцы (помнік прыроды рэспубліканскага значэння), якая знаходзіцца недалёка ад сядзібы.

Акрамя таго, па словах гаспадыні, шмат увагі надаецца менавіта экалагічнай скіраванасці паслуг: распрацаваны маршрут экалагічнай сцежкі, створаны сад камянёў, дзякуючы таму, што вядзецца падсобная гаспадарка, ёсць магчымасць прапаноўваць гасцям экалагічна чыстую прадукцыю.

Асабліва падабаецца ў нас дзецям, - распавяла гаспадыня аграсядзібы. - Нямала гэтаму спрыяе невялікі кантактны заасад: у нас ёсць цуда-паўліны, іншыя птушкі, гуллівыя козачкі, авечкі… Гарадская дзятва рэагуе на іх вельмі жыва і зацікаўлена. Экскурсія па ферме заўсёды выклікае захапленне.

Разынка «Шэрай шыйкі» - падзейныя святы і фестывалі. Каляндар круглы год насычаны рознымі святамі: Калядкі, Масленіца, Купалле, Свята хлеба. З народнымі песнямі ў аграсядзібе выступаюць артысты, дэманструюць старажытныя абрады. За год праз сядзібу праходзяць больш за дзве тысячы гасцей.